Аляксандр Лукашэнка ўнёс на разгляд у парламент закона аб амністыі

21 апреля 2014

Сёння Кіраўнік дзяржавы ўнёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праект закона Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дакументам прадугледжана вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання катэгорый асоб, якія ў найбольшай ступені заслугоўваюць літасці. Згодна з папярэднімі разлікамі МУС, прадугледжваецца поўнасцю вызваліць ад пакарання каля 2 тысяч 730 чалавек і скараціць тэрмін пакарання на адзін год у дачыненні прыкладна да 5,5 тысячы.