Аляксандр Лукашэнка: У адносінах Беларусі і Расіі не назапашваюцца новыя праблемы

23 августа 2018

У адносінах Беларусі і Расіі не з'яўляюцца і не назапашваюцца новыя праблемы, хоць па ўжо вядомых супярэчнасцях рашэнні часам позняцца. Аб гэтым напярэдадні позна ўвечар заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы са сваім расійскім калегам у яго рабочай рэзідэнцыі Бачароў Ручай у Сочы. Дыялог лідараў прайшоў у самым даверным фармаце адзін на андзін, прадметна абмяркоўваўся як унутраны, так і сумесны знешні парадак дня. У якой атмасферы прайшла гэтая сустрэча, якія пытанні абмяркоўвалі лідары і што чакаюць ад яе вынікаў бізнес, урады і эксперты, ведае наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў, які працуе на месцы падзей.

Дзве сціплыя рабочыя рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі - тут, на тэрыторыі санаторыя "Беларусь", і Уладзіміра Пуціна Бачароў Ручай, яна ледзь наводдаль, знаходзяцца вельмі блізка. З гэтага пункта бачны штандар беларускага Прэзідэнта - значыць, лідар на месцы, і калі б не густыя зараснікі, з гэтага ж пункта быў бы відаць і штандар Прэзідэнта Расіі. Таму сустрэча ўчора позна ўвечар ва ўсіх сэнсах была сустрэчай самых блізкіх суседзяў. Гэта значць, ад аб'явы для прэсы да пачатку прайшло ўсяго каля паўгадзіны.

Уладзімір Пуцін цёпла павітаў госця на тэрасе і запрасіў у невялікую залу для перамоў, дарэчы, таксама ў стылі мінімалізм: камін, два крэслы - нічога лішняга. Гэтую блізкасць і даверны характар сустрэчы не прамінуў падкрэсліць Аляксандр Лукашэнка, падзякаваўшы за запрашэнне традыцыйна на некалькі дзён перадыхнуць ад штодзённай рабочай мітусні, строгіх пратаколаў і графікаў.

Плот паміж рэзідэнцыямі сапраўды ёсць, хоць ён вельмі сціплы і сімвалічны, асабліва для рэзідэнцый першых асоб у дзяржаве.

Як і беларуска-расійская мяжа ён хутчэй аб'ядноўвае, чым раздзяляе саюзнікаў і суседзяў. Дарэчы, тэму інтэграцый Уладзімір Пуцін з першых жа хвілін перамоў пазначыў як адну з цэнтральных.

Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі: "Я рады сустрэцца з Вамі і сам-насам абмеркаваць пытанні, якія датычацца развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных інтэграцыйных фарматах, праблематыку міжнароднага парадку дня. Мы з вамі сустракаемся рэгулярна, але, тым не менш, кожная з гэтых сустрэч мае значэнне і вельмі важная для нас".

Зыходзячы з аналізу беларускага лідара, супярэчнасці ў двухбаковым парадку дня як у любым рэальным і рабочым механізме сапраўды існуюць. Але, па-першае, яны не новыя і па большасці ўжо ёсць алгарытм рашэння - справа за выкананнем, а па-другое, праблемы не назапашваюцца - у адрозненне ад тых, што як снежны ком большаюць у адносінах Расіі з ЗША і іх саюзнікамі. Пра апошнія візіты і перамовы Уладзіміра Пуціна па-за межамі Саюзнай дзяржавы размова на сустрэчы ішла асобна. 

На міжнароднай арэне ў Беларусі з Расіяй узважаная і ўзгодненая пазіцыя. Такой жа ўзгодненасці чакаюць бізнес і эксперты і ад унутранай палітыкі, асабліва эканамічнай.

Напрыклад, такія адчувальныя і, часам, на жаль, хранічныя пытанні, як пастаўкі беларускага харчавання. А тут праблема: ад 5 да 8 дзясяткаў нашых вытворцаў так або інакш блакіруюцца расійскімі калегамі. Тыя ж цяжкасці ў айчынных аўтаперавозчыкаў і прадпрыемстваў машынабудавання, уключаючы сумесныя. Умовы, мякка гаворачы, далёка не роўныя, што супярэчыць духу інтэграцыі.

За паўтары гадзіны, што доўжыліся перамовы лідараў учора позна ўвечары, усе вузлы ў адносінах, зразумела, не развязаць.

Але наперадзе адразу некалькі зручных для гэтага фарматаў з удзелам лідараў. Найбліжэйшы - V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве.

Падрыхтоўка да яго ў самым разгары, у дапамогу бізнесу - новы інструмент: Савет дзелавога супрацоўніцтва. Сёння стала вядомая і першая прыкладная сума кантрактаў у такім фармаце - паўмільярда долараў. Хоць перашкоды ўсё тыя ж - няроўныя ўмовы гаспадарання, абмежаванні на рынках ад энергетыкі да харчавання і нядобрасумленная канкурэнцыя. Хоць намаганні двух саветаў - Рэспублікі і Федэрацыі як раз накіраваныя на выраўнаванне ўмоў праз прамыя кантакты рэгіёнаў і магчымасці Саюзнай дзяржавы.

Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі: "Плануем узяць рубеж каля 500 мільёнаў долараў па выніках заключэння кантрактаў. Работа ідзе па ўсіх напрамках. І, вядома, абмеркаваць сумесныя праекты, калі мы гаворым пра Саюзную дзяржаву. Ёсць бюджэт Саюзнай дзяржавы і, натуральна, павінны быць сумесныя праекты. Гэта навука, інжынерная думка, гэта наша моладзевая палітыка. Па выніках павінны быць прапановы па сумесных праектах і праграмах, якія знойдуць рэалізацыю ў рамках Саюзнай дзяржавы".

З вялікай верагоднасцю тэматыка будучага Форуму рэгіёнаў паднімалася і на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Хоць пацвердзіць гэта могуць толькі самі лідары - фармат перамоў сам-насам не мяркуе ўдзелу ні саветнікаў, ні прэс-сакратароў, нікога, акрамя прэзідэнтаў. Чакаем дэталяў. А вось тое, што трапіла ў аб'ектыў нашай камеры, дык гэта сяброўскае і сімвалічнае завяршэнне сустрэчы. Лідары абмяняліся падарункамі. Ад Аляксандра Лукашэнкі абраз "Анёл-Захавальнік" у святле дэманізацыі Расіі на Захадзе, санкцый і пагроз - вельмі патрэбны абярэг.

Падарунак ад Уладзіміра Пуціна - тканая карціна-краявід уральскіх майстроў, з удакладненнем: гэта нашы агульныя прыгажосці.

Вось такія акцэнты былі расстаўленыя ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай.