Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі зробяць усё для захавання адзінства ўнутры народа і царквы

15 октября 2018

У Беларусі зробяць усё для захавання адзінства ўнутры народа і царквы. Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з членамі Свяшчэнных Сінодаў Рускай і Беларускай праваслаўнай цэркваў, што праходзіць у гэтыя хвіліны. А каля гадзіны таму Кіраўнік дзяржавы пагутарыў асабіста з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і выказаў сваё меркаванне наконт няпростай сітуацыі ў праваслаўі, падкрэсліўшы, што раскол - гэта заўсёды дрэнна.

У Беларусі ў дзяржавы і царквы склаліся партнёрскія адносіны. І на сустрэчы з членамі Свяшчэнных Сінодаў размова аб духоўнасці прадоўжылася. Ініцыятывы свецкай улады накіраваныя на абарону і захаванне традыцыйных каштоўнасцяў, падтрыманне міру і згоды ў рэгіёне. На першы план выходзіць і абарона інстытуту сям'і, выхаванне патрыятызму, павага да гісторыі. Непарушнай асновай жыцця ў краіне застаецца згода паміж вернікамі. Дарэчы, у Беларусі знаходзяць агульную мову прадстаўнікі 25 рэлігійных канфесій.