Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі не стаіць выбар паміж кантрактнай і тэрміновай відамі службы

26 Лютага 2019

Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з пастаяннымі членамі Савета бяспекі магчымыя змяненні ў пытаннях па прызыве ў армію. Нягледзячы на дэфіцыт маладога папаўнення, у Беларусі не стаіць выбар паміж кантрактнай і тэрміновай відамі службы. Прэзідэнт падкрэсліў гэта асобна. Прычына недабораў крыецца яшчэ ў дэмаграфічных праблемах 90-х, калі ў краіне адчувальна знізілася нараджальнасць. І цяперашняя сітуацыя, згодна з прагнозамі Мінабароны, якасна не зменіцца да 2025 года. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя меры ў сувязі з гэтым ужо прынятыя. Так, летась адмянілі адтэрміноўкі для шэрагу катэгорый, у тым ліку пракурорскім работнікам і судмедэкспертам. Права адтэрміноўкі заканадаўча замацавана ў нашай краіне за 47 катэгорыямі грамадзян. І гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СНД, які ў разы перавышае нормы Азербайджана, Арменіі, Казахстана і Расіі. У тым ліку і таму ў Беларусі ўсяго за 10 гадоў колькасць прызыўнікоў, якія стаяць на ўліку, скарацілася практычна ўдвая. Аднак гэта не падстава капіраваць вопыт краін, што камплектуюць армію на кантрактнай аснове.

Канкрэтныя прапановы па матывацыі маладых людзей да службы ва Узброеных сілах журналістам назваў міністр абароны. Паводле слоў Андрэя Раўкова, для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве, плануецца ўвесці льготы і прэферэнцыі.

У шырокім комплексе пытанняў на нарадзе асобна абмеркавалі новыя падыходы да давання адтэрміновак. Выхад на станоўчую дынаміку - справа не аднаго дня, але ўжо летась нашы войскі не былі цалкам укамплектаваныя маладым папаўненнем. Прэзідэнт даручыў навесці парадак ва ўсёй структуры - "ад школы да дэмабілізацыі". І галоўнае - стварыць умовы для свядомага прызыву, каб чалавек хацеў прайсці службу, а не шукаў падставу для адтэрміноўкі.