Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ва ўсебаковым умацаванні беларуска-армянскіх адносін

21 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна і ўвесь народ гэтай краіны з 25-ай гадавінай незалежнасці дзяржавы.

"Упэўнены, што традыцыйна цесныя беларуска-армянскія адносіны, заснаваныя на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будуць і надалей усебакова ўмацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.