Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: дапаможа спыніць распаўсюджванне каранавіруса не ізаляцыя, а дзейсныя кропкавыя меры

17 марта 2020
Сітуацыя з закрыццём Расіяй мяжы з нашай краінай была ў цэнтры ўвагі ў Палацы Незалежнасці напярэдадні.

Аляксандр Лукашэнка аб закрыцці Расіяй мяжы

Нагадаем, такое рашэнне нашы суседзі прынялі з-за каранавіруса. Аляксандр Лукашэнка ў эфектыўнасці такіх крайніх мер сумняваецца. Прэзідэнт упэўнены: дапаможа спыніць распаўсюджванне віруса не ізаляцыя, а дзейсныя кропкавыя меры. Напрыклад, на сумеснай мяжы Саюзнай дзяржавы пад Брэстам арганізаваць сумесны кантроль. У цяперашняй сітуацыі галоўнае - каб не пацярпелі людзі і эканоміка. 

Прэзідэнт прыняў кадравыя рашэнні

Заклікаў працаваць без панікі ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам Прэзідэнт і новых кіраўнікоў. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Пасады атрымалі 28 чалавек. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Іван Крупко. Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці прызначаны Аляксандр Субоцін. Паслом у Малдову паедзе Анатоль Калінін. Абнавілася і мясцовая вертыкаль улады. Новыя кіраўнікі ў 13 раёнах краіны.