Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сцэнарый стратэгічных вучэнняў "Захад" Узброеных сіл Беларусі і Расіі

21 марта 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сцэнарый стратэгічных вучэнняў "Захад" Узброеных сіл Беларусі і Расіі

Напярэдадні лідар правёў сустрэчу з кіраўнікамі Савета бяспекі і ўрада, міністрам абароны і высокапастаўленымі вайскоўцамі. Вучэнні "Захад-2017" адбудуцца ў верасні. Такія маштабныя трэніроўкі праходзяць раз на два гады. Прэзідэнт Беларусі даручыў вайскоўцам правесці манеўры абсалютна празрыста і максімальна адкрыта для назіральнікаў з іншых краін.

"Захад-2017" - завяршальны этап агульнай падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі і Расіі ў гэтым навучальным годзе. Акцэнт будзе зроблены на прымяненні груповак войскаў у інтарэсах бяспекі Саюзнай дзяржавы. У вучэннях на беларускай тэрыторыі ад Расіі прымуць удзел каля 3 тысяч салдат і амаль 300 адзінак тэхнікі.