Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне па падтрымцы таленавітай моладзі

21 мая 2015

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім загадам зацвердзіў рашэнне савета спецфонда Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Грашовымі прэміямі ад адзінаццаці да дваццаці мільёнаў беларускіх рублёў заахвочаныя 10 пераможцаў міжнародных конкурсаў. Матэрыяльная дапамога таксама будзе аказаная навучэнцам і студэнтам, калектывам - пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Усяго заахвочаныя 89 таленавітых хлопцаў і дзяўчат.