Сёння ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У ім прынялі ўдзел больш чым 3 млн чалавек. Гэта стала ўжо добрай і патрэбнай традыцыяй. Агульнымі намаганнямі беларусы робяць свае гарады больш чыстымі і прыгожымі.
Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя хвіліны ўдзельнічае ў будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. У складзе брыгады Кіраўнік дзяржавы выконвае работы па бетаніраванні маналітнай падлогі ў залах харэаграфіі.
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу завяршыць будаўніцтва комплексу да сакавіка 2018 года. Падрабязнасці ў праграме "Панарама".
Фото: president.gov.by.