Аляксандр Лукашэнка: ЗША - многаабяцальны гандлёвы партнёр і інвестар для Беларусі

3 августа 2015

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША, якая гэтымі хвілінамі прадаўжаецца ў Палацы Незалежнасці. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, апошнім часам кантакты паміж краінамі, уключаючы абмен візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый, значна актывізаваліся. Паступова расце і тавараабарот. Чарговы раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь была і будзе зацікаўленая ў падтрыманні са Злучанымі Штатамі паўнацэннага супрацоўніцтва.

Падрабязнасці сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША глядзіце ў нашым наступным выпуску ў 15 гадзін.