Аляксандр Лукашэнка здзейсніць афіцыйны візіт у Кітай

14 июля 2013

Адной з галоўных палітычных навін наступнага тыдня стане афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай, які па запрашэнні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна Аляксандр Лукашэнка здзейсніць з 15 па 17 ліпеня. Запланаваныя сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам Паднябеснай, а таксама падпісанне сумеснай дэкларацыі і больш за 20 двухбаковых пагадненняў.