Аляксандр Лукашэнка здзейсніць афіцыйны візіт у Азербайджан

20 ноября 2013

Там пройдуць перамовы беларускага лідара з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце адзін на адзін, а таксама ў пашыраным складзе. Па выніках сустрэч будзе падпісаны шэраг дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Азербайджан з'яўляецца важным для Беларусі гандлёва-эканамічным партнёрам. За 6 гадоў тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся ў 6 разоў і па выніках мінулага года склаў больш як 200 мільёнаў долараў.


Чакаецца таксама, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці новага будынка пасольства Беларусі ў Баку. Ён размешчаны ў Хатаінскім раёне. На плошчы паўгектара пабудаваны трохпавярховы адміністрацыйны будынак на 1016 квадратных метраў, а таксама 6-павярховы жылы дом на 18 кватэр.

У Азербайджане зараз паспяхова збіраюць камунальную тэхніку, аптычнае абсталяванне і ліфты, і, вядома, беларускія трактары і грузавыя аўтамабілі. Значныя рэзервы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ёсць і ў такіх сферах, як турызм, адукацыя, медыцына і будаўніцтва.