Аляксандр Лукашэнка наведвае сыраробны завод у Бялыніцкім раёне. Вось ужо 9 гадоў прадпрыемства з'яўляецца вытворчым участкам холдынга Бабушкина крынка. Тут усталявалі сучасную лінію вытворчасці сыроў магутнасцю 20 тон сыру за суткі. Практычна ўвесь аб'ём вырабленай прадукцыі пастаўляецца на экспарт. Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра вытворча-эканамічны стан і перспектывы развіцця Бабушкиной крынки. Прэзідэнт пазнаёміцца з працэсам вытворчасці цвёрдых сыроў. Таксама гутарка пойдзе пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці, выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па павелічэнні вырабу малочнай і мясной прадукцыі.














