Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць

22 марта 2019

Баранавічы выконваюць важную ролю ў транспартнай інфраструктуры Беларусі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада і раёна.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў комплексе і шляхі вырашэння складаных пытанняў – у цэнтры ўвагі. Гэтымі хвілінамі ў мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, структурных падраздзяленняў мясцовых органаў улады і Брэсцкага аблвыканкама. Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню заработных плат.

За студзень-люты гэтага года рост экспарту тавараў  у раёне  вырас больш як на 2 працэнты і забяспечыў станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 80 з паловай мільёнаў долараў. Такі рост абумоўлены  павелічэннем аб'ёму паставак на 10 працэнтаў. Актывізавалася інвестыцыйная дзейнасць. За два месяцы аб'ем інвестыцый склаў каля 376 мільёнаў рублёў.