Аляксандр Лукашэнка: Захаваць працоўныя калектывы, не дапусціць росту цэн

5 мая 2015

Захаваць працоўныя калектывы, не дапусціць росту цэн і спыніць размовы наконт неабгрунтаванага росту зарплат для дзяржслужачых. Такія тры прынцыповыя задачы паставіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перад урадам на сустрэчы з міністрам працы і сацабароны Мар'янай Шчоткінай. На думу Кіраўніка дзяржавы, крызісы на знешніх рынках - з'ява часовая, і справіцца з імі можна, толькі захаваўшы касцяк працоўнага калектыву. Зрэшты, гэта не датычыцца парушальнікаў дысцыпліны. А рост зарплат - мера папулярная, але рызыкоўная з пункта погляду разгону інфляцыі. Вярнуцца да пытання яе павышэння для дзяржслужачых, на думку беларускага лідара, можна будзе толькі пасля стабілізацыі эканомікі. Таксама Прэзідэнт адзначыў, што ў найбліжэйшы час наведае флагманы прамысловасці, якія сёння адчуваюць цяжкасці, і правядзе нараду па праблемах захавання працоўных калектываў.

Як далажыла Прэзідэнту міністр працы і сацабароны, з пачатку года пад скарачэнне ў Беларусі трапіла каля 1 тысячы 800 чалавек. Гэта амаль у 7 разоў менш, чым звольненых за п'янства на працоўным месцы і парушэнне працоўнай дысцыпліны. Пры гэтым на перападрыхтоўку і стварэнне новых працоўных месцаў па праграме занятасці на бягучы год запланаваныя 244 мільярды рублёў. Г. зн. усе, хто страціў працу ў сувязі з мадэрнізацыяй вытворчасцяў, змогуць знайсці годныя вакансіі.