Аляксандр Лукашэнка: СНД неабходна прыстасаваць да рэалій сённяшняга дня

16 октября 2015

У плане эфектыўнасці функцыянавання СНД неабходна прыстасаваць да рэалій сённяшняга дня. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД у казахстанскім Бурабаі. Яўка лідараў краін Садружнасці амаль поўная. Аднак Кіеў у Казахстан нікога не даслаў. Украіна даўно не ўдзельнічае ў палітычных мерапрыемствах СНД, але і выходзіць з аб'яднання не жадае. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Украіна яшчэ верне былую актыўнасць у Садружнасці.

Падчас саміту палітыкі разгледзелі 17 пытанняў. Сярод іх дакументы, прысвечаныя 70-годдзю стварэння ААН і 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прэзідэнты таксама падпісалі Канцэпцыю ваеннага супрацоўніцтва СНД да 2020 года. 

Сёння ў Бурабаі Нурсултан Назарбаеў перадаў старшынства ў СНД кыргызскаму прэзідэнту. За год паспяховага старшынства і асабісты ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага стратэгічнага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэзідэнту Казахстана ордэн Дружбы народаў.