Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам

5 июня 2020
Умацаванне адносін па лініі афіцыйных Мінска і Будапешта сёння ў цэнтры ўвагі ў Палацы Незалежнасці, дзе пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам.

Афіцыйны візіт венгерскага лідара ў Беларусь першы і, як чакаецца, стане важным этапам у развіцці двухбаковага партнёрства. На парадку дня - пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў, узаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства", а таксама сітуацыя ў рэгіёне і свеце. Закрытых тэм паміж дзяржавамі няма, праца ідзе па ўсіх кірунках. А гэта добры фундамент для яшчэ больш цеснай кааперацыі. Так, па выніках мінулага года беларуска-венгерскі тавараабарот вырас на траціну - да 253 мільёнаў долараў. І гэту лічбу маюць намер падвоіць. У ліку перспектыўных задач - актывізацыя паставак, пашырэнне ўзаемных інвестыцый і стварэнне сумесных вытворчасцяў. Сярод прыярытэтных сфер супрацоўніцтва - АПК, машынабудаванне, ядзерная энергетыка, медыцына і турызм.