Аляксандр Лукашэнка сёння сустракаецца з юнымі беларусамі творчых прафесій

20 марта 2018

У Моладзевым тэатры сабралася 270 чалавек - гэта студэнты, педагогі са сталіцы і рэгіёнаў, лаўрэаты спецфонда Прэзідэнта, пераможцы конкурсаў, удзельнікі творчых праектаў і акцый. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выставай работ і дасягненнямі таленавітай моладзі. У фае тэатра выстаўленыя тэматычныя павільёны. Тут паказаныя традыцыі і навінкі ў сучаснай культуры, візуальныя і відовішчныя майстэрствы, харэаграфія і музыка. Аляксандр Лукашэнка выступіць перад моладдзю. Таксама чакаецца дыскусія з удзельнікамі сустрэчы. Падрабязнасці ў наступных выпусках.