Аляксандр Лукашэнка ў Сочы правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным

21 сентября 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Плануецца, што сёння ў Сочы адбудуцца перамовы на вышэйшым узроўні з удзелам урадаў дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце адзін на адзін. На парадку дня - актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць пытанні шырокага спектру кірункаў - у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння. Размова пойдзе пра супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, таксама ў цэнтры ўвагі Мінска і Масквы саюзная і інтэграцыйная тэматыка.