Аляксандр Лукашэнка сёння ў Мінску наведае Прэзідэнт-атэль

3 мая 2013

Кіраўнік дзяржавы перарэжа сімвалічную стужку і адкрые гасцініцу. Прэзідэнту пакажуць магчымасці новага атэля. Аляксандр Лукашэнка таксама агледзіць некалькі нумароў, кангрэс-хол Мінск, залу пасяджэнняў, басейн і рэстараны. Нагадаем, 11-павярховы будынак Прэзідэнт-атэля ўзвялі на месцы гасцінічнага корпуса Кастрычніцкая. Эксклюзіўныя кадры з цырымоніі адкрыцця глядзіце ў нашым наступным выпуску.