Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Мінскі трактарны завод

15 мая 2015
Кіраўніку дзяржавы даложаць наконт фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектыў развіцця прадпрыемства, а таксама наконт выканання раней дадзеных даручэнняў па павышэнні эфектыўнасці працы. Плануецца, што Прэзідэнт азнаёміцца з выставай прадукцыі і агледзіць вытворчую тэрыторыю прадпрыемства. Таксама запланаваныя зносіны Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву завода.