Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае "Камунарку"

18 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае "Камунарку". Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра тое, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці прадпрыемства. Размова пойдзе пра рэканструкцыю і павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў кандытарскіх вырабаў на мадэрнізаваным абсталяванні, а таксама з вытворча-эканамічным і фінансавым станам прадпрыемства. Кіраўніку дзяржавы прадэманструюць новыя лініі па вырабе шакаладу і розных гатункаў цукерак. Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыць з працоўным калектывам прадпрыемства.