Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае 103 гвардзейскую мабільную брыгаду сіл спецаперацый

8 июля 2014
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Віцебску наведвае 103 гвардзейскую мабільную брыгаду сіл спецаперацый. Як чакаецца, Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца са структурай і задачамі асобнага атрада. Аляксандру Лукашэнку даложаць як ідзе баявая падрыхтоўка і харчовае забеспячэнне. Прэзідэнт пабывае ў навучальным корпусе, салдацкай сталовай, парку баявых машын, гарадку тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантным комплексе. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.