Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваўся ў Маскву

23 декабря 2013

У пачатку гэтага тыдня першыя навіны і гучныя загалоўкі ўсе інфармагенцтвы СНД (зрэшты, і не толькі) чакаюць з Масквы. У аўторак і сераду ў Крамлі пройдуць два найважнейшыя мерапрыемствы - саміт ЕўрАзЭС і Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Вядома, пры ўдзеле беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідар сёння накіраваўся ў Маскву. Літаральна некалькі гадзін таму наш борт нумар 1 прызямліўся ў аэрапорце Унукава.