Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прадоўжыць работу па нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам

6 апреля 2016

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прадоўжыць работу па нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам.

Гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін. Апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці кантактаў паміж Мінскам і Бруселем. На думку Кіраўніка дзяржавы, адмена большасці санкцый у лютым у дачыненні да нашай краіны адкрывае новыя магчымасці для развіцця нашага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам.

На працягу апошніх гадоў Беларусь вядзе перамовы з Еўрапейскім саюзам наконт заключэння шэрагу пагадненняў. На нарадзе Прэзідэнт цікавіўся актуальнай сітуацыяй па праектах аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.