Аляксандр Лукашэнка лічыць наспеўшай праблему рэфармавання міжнародных арганізацый

22 июля 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць даўно наспеўшай праблему рэфармавання міжнародных арганізацый. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй АБСЕ, першым віцэ-прэм'ерам Сербіі Івіцай Дачычам. Аб дээскалацыі канфлікту ва Украіне гаварылі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковай ролю АБСЕ ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і ўскладае частку віны за гэта на лідараў краін арганізацыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаўся, што яго стаўленне да АБСЕ дваістае. Ролю арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе варта ўзмацніць, таму Беларусь за комплекснае рэфармаванне арганізацыі.

У сваю чаргу Івіца Дачыч адзначыў, што Мінск стаў сінонімам мірнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне. Беларусь унесла вялізны ўклад у гэты працэс. Адзначым, Сербія - ключавы партнёр нашай краіны на Балканах і займае асаблівае становішча ў знешняй палітыцы Мінска.

Зона свабоднага гандлю паміж дзяржавамі дазволіла ў чатыры разы павялічыць тавараабарот - прыкладна да 200 мільёнаў долараў. Мэта - нарасціць узаемны гандаль да паўмільярда долараў.