Аляксандр Лукашэнка з сынамі добраўпарадкоўвае крыніцу ля Александрыі

21 апреля 2018

У Беларусі сёння рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён праходзіць пад знакам малой радзімы.

Прэзідэнт з трыма сынамі сёння працуе на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме - ля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці. Крыніца была адноўлена некалькі гадоў таму па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Вада ў ёй асвячоная і ўнікальна чыстая па сваіх уласцівасцях. Па яе едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, а нярэдка і з Расіі.

Вядома, што крыніца была адным з любімых месцаў адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў дзяцінстве. З крыніцай яго звязвае і сямейная гісторыя. У свой час крыніцу абуладкаваў дзед Прэзідэнта - цясляр Трафім. Па яго імені людзі і сталі называць гэтае месца.