Аляксандр Лукашэнка з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць

11 Жніўня 2018

На базе гаспадаркі "Александрыйскае" Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі навінку завода “Гомсельмаш” - мадэль GS 21-24.

Аб намеры паназіраць за працай гэтай тэхнікі ў палявых умовах Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, наведваючы Гомсельмаш, дзе яму і прадэманстравалі навінку. На сённяшні дзеньт гэта самы магутны камбайн у Беларусі. Прапускная здольнасць 21 кілаграм збожжа за секунду дазваляе эфектыўна працаваць на палях з высокай ураджайнасцю. Тэхніка абсталявана найноўшай электронікай, якая дае магчымасць кіравання па спадарожніку або па сігнале ад станцыі навядзення на Зямлі. Гэта значыць, машына кіруецца практычна без дапамогі вадзіцеля. Таксама падтрымліваюцца стандарты дакладнага земляробства, аўтаматычна падлічваецца ўраджайнасць і вільготнасць культуры. На выпрабаваннях у гаспадарцы "Александрыйскае" камбайн зарэкамендаваў сябе добра. Сярэдняя ўраджайнасць на мясцовых палях - каля 60 цэнтнераў з гектара. Гэта дазваляе цалкам ацаніць магчымасці новай тэхнікі. Нагадаем, яшчэ ў жніўні 2017 года Кіраўнік дзяржавы даручыў сабраць на Гомсельмашы так званы суперкамбайн. Ад пастаноўкі задачы па стварэнні машыны сусветнага класа да яе палявых выпрабаванняў прайшло менш як год. Таксама сёння Прэзідэнта цікавіла гаспадарчая дзейнасць ААТ "Александрыйскае", вытворчыя і фінансавыя паказчыкі. Пры добрых лічбах у цэлым на працы адбіваецца вялікая крэдытная нагрузка.

Акрамя таго, Прэзідэнт абмеркаваў са спецыялістамі асаблівасці працы аграхолдынга "Купалаўскае", магчымыя варыянты рэарганізацыі вытворчасці. А вось арыенцір на выкарыстанне насення айчыннай селекцыі датычыцца ўсіх сельгазарганізацый краіны. Ураджайнасць беларускіх сартоў збожжавых культур ужо значна вышэйшая за імпартныя.

Больш падрабязна аб рабочай паездцы Кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскую вобласць мы раскажам у "Панараме".