Аляксандр Лукашэнка з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць

6 ноября 2014

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць. Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы надаў развіццю інфраструктуры і добраўпарадкаванню абласнога цэнтра. Аляксандр Лукашэнка наведаў адзін з гарадскіх дарожных мастоў цераз раку Днепр, які пасля капітальнай рэканструкцыі зноў звязаў два раёны горада.


Таксама Прэзідэнт азнаёміўся з сучасным абсталяваннем і тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці металаканструкцый на прыватным прадпрыемстве Протас. Падчас размовы з працоўным калектывам Кіраўнік дзяржавы закрануў шэраг важных тэм, у тым ліку і тэму прыватнага бізнесу. У Беларусі будуць падтрымліваць прыватнікаў, якія ствараюць вытворчасці.


Таксама Кіраўнік дзяржавы правёў нараду, дзе абмяркоўваліся пытанні па сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. Прэзідэнт выслухаў меркаванні як кантралюючых структур, так і кіраўніцтва вобласці і абласнога цэнтра адносна тэмпаў развіцця рэгіёна.