Аляксандр Лукашэнка наведвае Веткаўскі раён

25 июля 2019

Сёння пад пільнай увагай Прэзідэнта Гомельшчына.  Аляксандр Лукашэнка наведвае Веткаўскі  раён. І першы прыпынак - птушкафабрыка гаспадаркі "Беларуснафта-Асобіна". Кіраўніку дзяржавы далажылі  аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, фінансавым стане прадпрыемства і перспектывах яго развіцця. Вытворчы цэх у Навасёлках быў пабудаваны па праграме развіцця раёнаў, якія пацярпелі  ад наступстваў Чарнобыля. Новае прадпрыемства абяцала вялікія магчымасці рэгіёну, аднак выйсці на рэнтабельную працу не атрымалася. Таму паўтара года назад яго перадалі пад кантроль Беларуснафты. Зараз цэх набірае абароты. 

Веткаўшчына  - класічны прыклад аграрнага рэгіёна. Эканоміку вызначае сельская гаспадарка. Больш за 60 % мясцовага бюджэту складаюць прадпрыемствы менавіта гэтага профілю. Таму тут жыццёва важныя бясстратныя вытворчасці.  Даручэнні Кіраўніка дзяржавы датычацца  не толькі Гомельшчыны. Праблемы аднолькавыя па ўсёй краіне. Так, Прэзідэнт патрэбаваў узяць пад жорсткі  кантроль сітуацыю з падзёжам жывёлы. Толькі летась страты па рэспубліцы склалі парадку 85 тысяч галоў. Гэта недапушчальна! Прэзідэнт падключыў да рашэння гэтага пытання ўрад і Генпракуратуру. Асобныя даручэнні прагучалі і па Гомсельмашы. 

Рабочую паездку Кіраўнік дзяржавы анансіраваў у аўторак падчас рэспубліканскага селектара па пытаннях уборачнай кампаніі. На нарадзе Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо не першы раз звяртае ўвагу  кіраўніцтва рэгіёна - перагледзець структуру пасяўных плошчаў, улічваючы змены клімату. 

Як ідзе праца на Гомельшчыне,  ацэняць сёння. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам жніва на прыкладзе гаспадаркі "Радуга-Агра". Там на палях працуюць некалькі збожжаўборачных  камбайнаў на газаматорным паліве. Машыны былі вырабленыя па даручэнні Прэзідэнта. Традыцыйна ўвагу нададуць і комплекснаму развіццю рэгіёна. Веткаўскі  раён адзін з самых пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму заканамерна Прэзідэнту даложаць  аб магчымасцях аздараўлення мясцовых жыхароў. Кіраўнік дзяржавы таксама наведае і Веткаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, там у маі мінулага года адкрылі комплекс басейнаў. Падрабязнасці ў наступных выпусках.