Аляксандр Лукашэнка: З палёў мы павінны ўзяць 9,5 мільёнаў тон

23 июля 2019

Сітуацыя на палях, гатоўнасць тэхнікі і забяспечанасць палівам. Прэзідэнт правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборачнай-2019. На прамую сувязь з Палацам Незалежнасці выйшлі ўсе рэгіёны. Губернатары далажылі  наконт  стану спраў  і праблем. Даручэнне Аляксандра Лукашэнкі  - завяршыць уборку збожжавых за 20-дзённы тэрмін. 

Сёлета з-за надвор'я тэхніку масава вывелі на 10  дзён пазней, чым звычайна. Асобныя віды работ зараз перасякаюцца па тэрмінах - да традыцыйнага жніва дадаліся другі ўкос траў і ўборка лёну.

Маніторынг напярэдадні паказаў і серыю парушэнняў. Для аб'ектыўнай ацэнкі кампаніі ў нарадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі пракуратуры, Камітэта дзяржкантролю і МУС. Дэталі  ў наступных выпусках навін.