А. Лукашэнка з Д. Мядзведзевым абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня

10 декабря 2019
Сёння далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў  з прэм'ер-міністрам Расіі

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў па тэлефоне абмяняліся меркаваннямі па выніках  беларуска-расійскіх перамоў, што адбыліся 7 снежня ў Сочы,  развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зняцці праблемных пытанняў у гэтай сферы. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб прадаўжэнні  кантактаў, каб да новага года зверыць гадзіннікі па адпаведнай праблематыцы.