Аляксандр Лукашэнка: Рэсурс АДКБ выкарыстоўваецца недастаткова

9 февраля 2016

Рэсурс арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы выкарыстоўваецца недастаткова. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Генеральным сакратаром гэтай структуры Мікалаем Бардзюжам. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў - у свеце складваецца напружаная сітуацыя. Бяспека ў рэгіёне адлюстроўваецца і на эканоміцы. Прэзідэнт адзначыў, што гэтыя тэмы ўзнімалі на перамовах у Сочы. Пытанні гарантавання бяспекі і міжнародная абстаноўка сталі прадметам абмеркавання Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, сёння ў ваенна-палітычны саюз уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Таджыкістан і Кыргызстан. Сустрэчы лідараў дзяржаў - удзельнікаў АДКБ адбыліся спачатку ў кастрычніку (у Душанбэ) і ў снежні (у Маскве). Тады прэзідэнты падпісалі сумесную заяву аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму.

У пачатку лютага ўжо ў Мінску адбылося пасяджэнне Кардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў арганізацыі. Абмяркоўвалася процідзеянне незаконнай міграцыі.

Улічваючы сітуацыю з мігрантамі ў Еўропе, не выключаны спробы пераарыентацыі іх на краіны АДКБ.