Аляксандр Лукашэнка: Развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджае

18 апреля 2018

Развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджае. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на перамовах з малдаўскім лідарам Ігарам Дадонам.

Да пачатку дыялогу на плошчы перад дзяржаўнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Малдовы адбылася цырымонія афіцыйнай сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон цёпла прывіталі адзін аднаго, прагучалі дзяржаўныя гімны. У фармаце адзін на адзін, а таксама з удзелам членаў дэлегацый прэзідэнты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь вырабляе тыя тавары, якія патрэбныя ў Малдове. У сваю чаргу прадукцыя гэтай рэспублікі таксама запатрабаваная ў нас.

Паралельна ў Кішынёве пройдзе беларуска-малдаўскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі бізнес-колаў, кіраўніцтва гарадоў і раёнаў дзвюх краін. Для дэлегатаў арганізуюць выставу камунальнай тэхнікі і іншай беларускай прадукцыі.