Аляксандр Лукашэнка праводзіць пасяджэнне з актывам Мінгарвыканкама

20 декабря 2018

Вялікая нарада ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць пасяджэнне з актывам Мінгарвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы даручыў заканадаўча замацаваць планы па развіцці прыгарадаў Мінска, гэта вельмі важна ў кантэксце развіцця горада. Бо шчыльнасць насельніцтва ў сталіцы ўжо на ўзроўні Берліна і іншых еўрапейскіх гарадоў. Таксама ёсць неабходнасць ствараць камфортныя ўмовы гарадскога асяроддзя. Прычым праекты і рашэнні павінны быць прадуманымі і недарагімі. Асобна наш Прэзідэнт адзначыў працу з насельніцтвам. Заработная плата нізкааплатных катэгорый павінна быць павышаная. А ў пашырэнні занятасці можа дапамагчы якраз бізнес-сфера. Але і тут без канкурэнтнага балансу нікуды.

Сур'ёзная задача для Мінгарвыканкама - развіццё транспартнай інфраструктуры. У гэтым кірунку, паводле слоў Прэзідэнта, мінскія ўлады адстаюць мінімум на пару гадоў. І Анатоль Сівак - мэр горада, а ў мінулым міністр транспарту - можа вырашыць гэтае пытанне. Яшчэ адна важная дата - 2025 год. За найбліжэйшыя шэсць гадоў водазабеспячэнне горада павінны перавесці цалкам на падземныя крыніцы.