Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з памочнікам прэзідэнта ЗША па нацбяспецы

29 августа 2019
Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя хвіліны прымае памочніка прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі па нацбяспецы, які сёння прыляцеў у Мінск. Літаральна некалькі хвілін  таму Джон Болтан прыбыў у Палац Незалежнасці, зараз тут праходзіць яго сустрэча з Кіраўніком беларускай дзяржавы. Сярод асноўных пытанняў двухбаковае супрацоўніцтва, рэгіянальная бяспека, а таксама ўмацаванне дыпламатычных адносін. Акрамя сустрэчы на вышэйшым узроўні, праграмай візіту Джона Болтана прадугледжаны перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем. Адзначым, апошнім часам у Мінск усё часцей прыязджаюць афіцыйныя прадстаўнікі ЗША. Так, сёлета ўжо двойчы Беларусь наведваў  намеснік памочніка