Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі

3 мая 2018

Спрыяльныя знешнеэканамічныя ўмовы дазваляюць разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт. Размова аб гэтым у гэтыя хвіліны ідзе на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Рост сусветных цэнаў на нафту і нафтапрадукты, высокая каціроўка мінеральных угнаенняў дазваляюць разлічваць на дадатковыя паступленні ў бюджэт. Задача ўрада – атрымаць максімум выгады з цяперашняй кан'юнктуры. У гэты ж час расходаванне бюджэтных сродкаў павінна быць адрасным.

Кіраўнік дзяржавы паставіў перад урадам шэраг пытанняў. У прыватнасці, што трэба зрабіць для апераджальнага эканамічнага росту і што стрымлівае яго сёння? Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.