Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з старшынёй Мінгарвыканкама

18 сентября 2013

Гаворка ішла пра горадабудаўнічую палітыку. Прэзідэнт у першую чаргу пацікавіўся, як у сталіцы вырашаюцца праблемныя пытанні і наводзіцца парадак у гэтай сферы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Мінску варта выкарыстоўваць для забудовы пустыя тэрыторыі, але не дапушчаць празмернага ўшчыльнення. Прэзідэнт адзначыў, што ў найбліжэйшы час асабіста азнаёміцца з сітуацыяй, якая складаецца ў межах МКАД наконт пустых участкаў. Мікалай Ладуцька ў сваю чаргу далажыў аб рэалізацыі праграмы жыллёвага будаўніцтва ў Мінску. На сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні рэканструкцыі буйных спартыўных аб'ектаў, такіх, як стадыёны Дынама і Трактар.