Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Расатама

20 января 2014

Ход рэалізацыі праекта па будаўніцтве атамнай станцыі ў Беларусі сёння стаў цэнтральнай тэмай сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Расатама Сяргеем Кірыенкам. Станцыя павінна быць пабудаваная па аптымальным кошце і адпавядаць самым высокім патрабаванням якасці і бяспекі. Гэта галоўныя патрабаванні, якія прад'яўляе беларускі бок да генпадрадчыка - Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніі Атамэнергапраект, якая ўваходдзіць у структуру карпарацыі Расатам. Гэтую пазіцыю пацвердзіў сёння Прэзідэнт. У сваю чаргу Сяргей Кірыенка падзякаваў беларускаму боку за высокі давер і паабяцаў выканаць усе ўзятыя абавязацельствы.


Падрабязнасці сустрэчы ў Прэзідэнта даведалася Святлана Канапацкая. Будаўніцтва атамнай станцыі - адзін з найбуйнейшых беларуска-расійскіх праектаў. Да яго асабліва пільная ўвага ў кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Кожны крок у рэалізацыі праекта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка курыруе асабіста. Сённяшняя сустрэча з кіраўніком Расатама Сяргеем Кірыенкам стала чарговай зверкай пазіцый.


З кіраўніком Расатама Прэзідэнт знаёмы яшчэ з таго часу калі Сяргей Кірыенка займаў пасаду прэм'ер-міністра Расіі. Агульным успамінам знайшлоўся час у гэтай гутарцы. Але пачалі з галоўнага - гэта ход будаўніцтва атамнай станцыі.


Як запэўнівае Сяргей Кірыенка, меру адказнасці генпадрадчык разумее і ўсе ўзятыя абавязацельствы выканае ў тэрмін і якасна.


Сяргей Кірыенка, генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі Расатом: Мы разумеем меру сваёй адказнасці. Мы павінны пабудаваць самую бяспечную станцыю. Яна павінна быць разумна таннай - наколькі можна, без шкоды для надзейнасці і якасці. Яна таксама павінна быць пабудаваная ў вельмі сціслыя тэрміны і з максімальнай магчымасцю загрузкі беларускіх прадпрыемстваў, асабліва будаўнікоў.


Праца на будпляцоўцы атамнай станцыі не спыняецца нават у люты мароз. Кожны тыдзень тут мантуецца 290 тон арматуры і ўкладваецца 4 150 кубічных метраў бетону. Ад графіка не адстаюць. На першым энергаблоку закладваюцца падмуркі пад будынкі, у тым ліку пад будынак рэактарнай усталёўкі. На другім энергаблоку падмуркі пачнуць узводзіць у першым квартале гэтага года. Падрыхтоўчы этап завяршаецца, і будаўніцтва ўступае ў фазу практычнай рэалізацыі праекту.


Міхаіл Філімонаў, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара РУП Беларуская атамная электрастанцыя: У 2014 годзе трэба асвоіць адных толькі будаўніча-мантажных прац у раёне 8 млрд. расійскіх рублёў. Гэта ў два разы больш, чым у 2013 годзе. Плануецца, што каля 80% гэтай сумы будзе засвоена беларускімі арганізацыямі, астатнюю частку прац выканаюць расіяне.


Сітуацыю на пляцоўцы Сяргей Кірыенка ацэньвае як добрую, задаволены падрадчык і якасцю працы беларускіх спецыялістаў. Гэтая тэма атрымала нечаканае развіццё. Беларускія спецыялісты будуць запатрабаваныя для працы на іншых праектах Расатама за мяжой.


Пры гэтым кіраўнік Расатама ўдакладніў: замежным партнёрам прапаноўваюцца сапраўды такія ж праекты, як і ў Беларусі. Бяспека станцыі - асаблівая тэма ў сённяшняй гутарцы. На атамнай станцыі ў Астраўцы не меней актыўна, чым будаўнікі, працуюць эколагі - вядуць пастаянны маніторынг ядзернай бяспекі.


Працу па маніторынгу мы жадаем прадоўжыць у частцы ўздзеяння атамнай станцыі на водныя рэсурсы, у прыватнасці, на раку Вілія. Адпаведныя перамовы ў нас ужо праводзяцца на ўзроўні экспертаў. Навукоўцаў, і мы разлічваем, што гэта будзе вельмі добрым працягам той працы, якая намі рэалізуецца. Вынікі, я мяркую, не прымусяць сябе чакаць.


Што датычыцца бяспекі будучай станцыі, то Сяргей Кірыенка сёння прывёў уражлівы аргумент - будучая беларуская АЭС вытрымала б прыродную катастрофу ў Фукусіме. Асноўная частка сустрэчы прайшла без прысутнасці прэсы. Але агульную гутарку тону відэакамеры паспелі зафіксаваць: суразмоўцы дэманстравалі зычлівасць, адкрытасць і паразуменне - якасці, якія заўсёды іграюць значную ролю і ў міжасобасных адносінах, і ў бізнесе.