Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Яўгенам Марчуком

3 февраля 2019

Той выпадак, калі Беларусь працуе ў інтарэсах усяго Еўрапейскага рэгіёна. І нават крыху шырэй. Мінская перагаворная пляцоўка спрыяе разбурэнню недаверу бакоў у пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Так лічыць афіцыйны прадстаўнік Кіева ў трохбаковай кантактнай групе Яўген Марчук. У канцы мінулага года ён змяніў на гэтай пасадзе Леаніда Кучму.

Вырашэнне крызісу ў Данбасе стала адной з тэм абмеркавання на сустрэчы з беларускім Прэзідэнтам. Яўген Марчук распавёў Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі на ўсходзе краіны і адчувальных момантах у перагаворным працэсе па пытаннях спынення агню і абмене заложнікамі. "Каляднае перамір'е", аб якім дамовіліся ў Мінску ў канцы 2018-га, дапамагло значна скараціць колькасць абстрэлаў.

Прадстаўнік Украіны адзначыў, што, апроч ваенных аспектаў, на сустрэчах працоўных падгруп абмяркоўваюцца і шматлікія канкрэтныя пытанні, якія звязаныя з жыццём людзей у Данбасе. Гэта і наяўнасць вады, і рамонт інфраструктуры, і шматлікае іншае. Паводле слоў Марчука, нават маленькія дамоўленасці па міліметры руйнуюць найвелізарнейшы вал недаверу. Палітык дадаў, што мінскі працэс - гэта адзіная пляцоўка, дзе можна дамаўляцца.