Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі сілавога блока

11 декабря 2017

Найважнейшыя складальнікі развіцця IT-галіны - стабільнасць і бяспека. Такія ўмовы абавязана ствараць менавіта дзяржава. І сёння гэтыя актуальныя пытанні ўжо прадметна абмеркавалі на нарадзе з прадстаўнікамі сілавога блока. Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух новых кіраўнікоў. Аператыўна-аналітычны цэнтр узначаліў Андрэй Паўлючэнка, раней быў начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта. Гэтую вакантную пасаду зараз заняў яго былы намеснік Дзмітрый Шахраеў. Абедзве структуры скіраваны на пытанні як знешняй, так і ўнутранай бяспекі. У прыватнасці, на думку Кіраўніка дзяржавы, заўсёды застаецца актуальным пытанне карупцыі. Прызначэнне кіраўнікоў, якія добра ведаюць аб нюансах працы абедзвюх службаў, дазволіць дабіцца добрага эфекту.

На нарадзе з прадстаўнікамі сілавога блока асноўны акцэнт быў зроблены на працы Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Службы бяспекі. Абмеркавалі актуальныя задачы і стан спраў у гэтых структурах.