Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з рабочай групай па пытанні рэалізацыі калійных угнаенняў

27 мая 2013

У свой час па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі была створаная Беларуская калійная кампанія. Рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што продажам калійных угнаенняў займаліся людзі, якія не мелі адносіны да іх вытворчасці. Навядзенне парадку ў галіне прывяло да таго, што Беларуская калійная кампанія сёння - найбуйнейшы экспарцёр калійных угнаенняў, доля паставак якіх на сусветны рынак складае 43%. Кампанія пастаўляе мінеральныя ўгнаенні больш як у 80 краін.


Нагадаем, закрытае акцыянернае таварыства Беларуская калійная кампанія было заснаванае ў красавіку 2005 года Беларуськаліем і ААТ Уралкалій. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў у рамках адзінай гандлёвай кампаніі - аптымізацыя структуры экспартных паставак і захаванне стабільнасці на сусветным рынку мінеральных угнаенняў.


 


 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя