Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця сыравіннай базы

18 декабря 2015

Сыравінныя рэсурсы варта выкарыстоўваць больш эфектыўна, разам з тым нарошчваць аб'ёмы здабычы выкапняў з мэтай імпартазамяшчэння і скарачэння адтоку валюты на іх закупку. Такія задачы сёння стаяць перад Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця сыравіннай базы рэспублікі. Нягледзячы на няўстойлівасць рынкаў, ад таго, наколькі рацыянальна выкарыстоўваюцца багацці нетраў краіны, залежыць устойлівасць эканомікі дзяржавы. Таму зараз актуальнае пытанне ўкаранення высокаэфектыўных тэхналогій у здабычы і перапрацоўцы выкапняў. Акрамя таго, Прэзідэнт акцэнтуе ўвагу на нарошчванні экспарту паслуг у гэтай сферы і скарачэнні імпарту па тых сыравінных пазіцыях, якія ў Беларусі ў лішку.

На нарадзе абмяркоўваліся пытанні зніжэння залежнасці эканомікі ад імпарту сыравіны. Акрамя таго, Прэзідэнт цікавіўся, якія меры прымае ўрад для нарошчвання экспартнага патэнцыялу Беларусі і магчымасці паставак за мяжу не проста сыравіны, а гатовай прадукцыі. Асобная тэма - прыцягненне інвестараў да здабычы прыродных рэсурсаў, а таксама перспектывы асваення новых радовішчаў карысных выкапняў. Іх на тэрыторыі рэспублікі выяўлена каля 10 тысяч. Штогод у Беларусі здабываецца больш за паўтара мільёна тон нафты. Па залежах торфу наша краіна на другім месцы ў СНД і дзясятая ў свеце. Прамысловыя запасы калійных солей у нашай краіне - без малога 8 мільярдаў тон. Па гэтым паказчыку Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў.