Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця хакея ў Беларусі

25 мая 2017

Ад беларускага хакея Кіраўнік дзяржавы патрабуе аддачы і вынікаў. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця гэтага віду спорту. Аляксандр Лукашэнка адразу падкрэсліў, што такая ўвага да хакея не таму, што ў гэтай сферы ёсць вялікія дасягненні або таму, што як прынята гаварыць у грамадстве, Прэзідэнт сам гуляе ў хакей. Прычына ў тым, што гэты від спорту, нараўне з футболам, найбольш масавы. Кіраўнік дзяржавы крытычна выказаўся аб выніках гульні нацыянальнай хакейнай зборнай. Пакідае жадаць лепшага і гульня вядучага клуба краіны - мінскага "Дынама".

Прэзідэнт мае намер сур'ёзна разабрацца з тым, што адбываецца ў гэтым відзе спорту. У Федэрацыі ўжо адбыліся сур'ёзныя кадравыя змяненні. На пасадзе старшыні Ігара Рачкоўскага змяніў Сямён Шапіра. Ён выказаў сваё меркаванне на праблемы, якія сёння ёсць у развіцці нацыянальнай зборнай.

Cярод важных пытанняў - развіццё нацыянальнага чэмпіянату і падрыхтоўка рэзерву. Абмеркаванне гэтай тэмы на вышэйшым узроўні асабліва актуальна, улічваючы, што менавіта Беларусь атрымала права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку і абышлі Хельсінкі. Прэзідэнт раскрытыкаваў спробы персаніфікаваць гэту перамогу. Гэта заслуга народа і краіны. Беларусь ужо даказала сваю грунтоўнасць пры правядзенні такіх сусветных спаборніцтваў.