Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця эканомікі

10 февраля 2017

Палац Незалежнасці сёння зноў стаў пляцоўкай для абмеркавання вострых эканамічных пытанняў - гэтым разам дыскусія працягвалася 4 гадзіны.

На нарадзе ў Прэзідэнта прысутнічалі не толькі профільныя міністры, але і група экспертаў. У розны час яны ўдзельнічалі ў правядзенні сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў краіне. Абмеркаванні сканцэнтраваліся вакол вызначэння новых пунктаў росту, г.з. канкрэтных дзеянняў, прычым нестандартных, якія могуць надаць дадатковы імпульс развіццю беларускай эканомікі. Ключавое патрабаванне Кіраўніка дзяржавы ў тым, што захады, якія робяцца, не павінны ствараць перадумовы для дэстабілізацыі сітуацыі. Прыярытэт збалансаванаму развіццю без валютных узрушэнняў, плацежных крызісаў і іншых негатыўных з'яў.

Разам з Прэзідэнтам экспертная супольнасць абмеркавала планы па забеспячэнні эканамічнага росту як на гэты год, так і на найбліжэйшае пяцігоддзе. Аляксандр Лукашэнка гатовы чуць розныя пункты погляду. Сваю пазіцыю і бачанне сітуацыі агучылі спецыялісты з вялікім вопытам працы: экс-міністры, кіраўнікі Нацбанка. І тым не менш гэта сустрэча не падмяняе вялікую нараду з удзелам поўнага складу дзеючага Кабінета Міністраў, дзе падвядуць вынікі мінулага года і вызначаць, што стане прыярытэтам на 2017. Перыяд пройдзены няпросты, тым не менш урад робіць аптымістычныя прагнозы на гэты год.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: “Я бачу рэальныя пазітыўныя трэнды. Практычна ўсе галіны прамысловасці ў канцы мінулага года перавышалі аб'ёмы вытворчасці ўзроўню 15 года. Хоць там таксама былі невысокія ўзроўні, але практычна па ўсіх галінах эканомікі быў адзначаны дадатны трэнд. Трошкі адставала дрэваапрацоўка, але там таксама быў адназначна дадатны трэнд на аднаўленне аб'ёмаў. Былі праблемы ў нафтахімічнай галіны ў сувязі з вядомымі абмежаваннямі, звязаныя з пастаўкай і аб'ёмам нафты, якая перапрацоўваецца. Усе астатнія - машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, харчовая - знаходзяцца на ўздыме. У мяне лічбы ёсць па выніках студзеня. Тэмпы росту прамысловай вытворчасці 105,9 % да ўзроўню 2016 года. Гэта вельмі добры старт для прамысловасці, у сельскай гаспадарцы - 103,1 %. Фінансавае становішча суб'ектаў гаспадарання па выніках года 2016 аказалася значна лепшым у адносінах да года 15, колькасць стратных арганізацый скарацілася на 30 %. Чысты прыбытак вырас у 1,5 раза".

Адзначана, што апошні час устанавіўся такі трэнд: усе важныя для краіны пытанні, у тым ліку эканамічныя, абмяркоўваюцца адкрыта. Каб былі чутныя розныя галасы, да дыскусіі актыўна падключаюцца эксперты, як гэта было падчас мінулай Вялікай размовы з Прэзідэнтам. Зрэшты, аб шматпалярнасці меркаванняў сведчыць і цяперашняя нарада ў Кіраўніка дзяржавы.

Асноўныя акцэнты развіцця краіны адлюстраваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця. Яна была прынятая на 5-м Усебеларускім народным сходзе. Галоўныя арыенціры - гэта інвестыцыі, занятасць і экспарт. Сёлета плануецца даць старт руху да пэўных лічбаў пяцігоддзя, дзе рост ВУП закладзены на 12 %, прыбыткаў - больш як на 11, а інфляцыя – ніжэйшая за 5. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - вечарам у "Панараме".