Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця эканомікі

11 декабря 2014

Прычыну канфліктнай сітуацыі з абмежаваннем паставак харчавання ў Расію трэба шукаць не ў Беларусі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі. Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўрада, адзначыў, што хацеў бы пачуць, як выконваецца яго распараджэнне аб вырашэнні гэтай сітуацыі, а таксама наколькі былі абгрунтаваны ўстаноўленыя Расіяй абмежаванні. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сітуацыі на рынку федэрацыі ў сувязі з дэвальвацыяй рубля. Акрамя таго, Прэзідэнт пацікавіўся падрабязнасцямі пасяджэння савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, прынятымі на ім рашэннямі, іх рэалізацыяй. Прэзідэнт таксама сарыентаваў урад на дасягненне больш высокіх паказчыкаў росту эканомікі, чым гэта запланавана асноўнымі дакументамі развіцця Беларусі на будучы год.