Аляксандр Лукашэнка: Для беларусаў выбары павінны стаць святам

1 октября 2015

Для беларусаў выбары павінны стаць святам, а іншаземцы хай ацэньваюць, як хочуць. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне. Выбары, эканоміка, бяспека - з пачатку гутаркі Кіраўнік дзяржавы вызначыў тры важныя блокі. Ужо праз 10 дзён адбудзецца найважнейшая палітычная падзея - прэзідэнцкія выбары. І гэта тэма на нарадзе стала цэнтральнай. Усім, хто непасрэдна нясе адказнасць за арганізацыю і правядзенне кампаніі, Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна мабілізавацца, каб яна прайшла бездакорна.

На нарадзе абмеркавалі і гарантаванне грамадскай бяспекі як у перыяд правядзення выбарчай кампаніі, так і пасля яе завяршэння. Кіраўнік дзяржавы заклікаў сілавікоў не дапусціць ніякіх правакацый з боку рознага роду дэструктыўных сіл.