Аляксандр Лукашэнка правёў нараду на Аршанскім ільнокамбінаце

19 сентября 2014

Размова наконт рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення і павышэння эфектыўнасці працы ішла сёння і на Аршанскім ільнокамбінаце. Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю вывучыць, ці ўсё зроблена для паляпшэння вытворчасці і ўмоў працы людзей. У зносінах Прэзідэнта з працоўным калектывам была закранутая і тэма пенсіённага ўзросту.


Па выніках рабочай паездкі прама на Аршанскім ільнокамбінаце Кіраўнік дзяржавы правёў вялікую нараду, на якой і абазначылі першарадныя задачы па адраджэнні льняной галіны ў Беларусі. Усе падрабязнасці глядзіце сёння ў Панараме.