Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Кубы

22 октября 2019
На заўтра запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Кубы. У Палацы Незалежнасці пройдзе некалькі раўндаў перамоў. На іх абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя кірункі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага гандлю і эканоміцы, у прыватнасці, пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій. Па выніках чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

Паміж Кубай і Беларуссю яшчэ з часоў Савецкага Саюза склаліся дружалюбныя адносіны ў самых розных сферах. Ёсць і супольнасць пазіцый па міжнародных пытаннях, і  ўстойлівы намер развіваць эканамічныя сувязі. У прыватнасці, на Востраве свабоды ўжо больш за паўстагоддзя добра вядомая наша машынабудаўнічая прадукцыя, сельгасабсталяванне, прадукты харчавання і бытавая тэхніка. А з развіццём сферы IT у кубінцаў з'явіцца цікавасць і да высокатэхналагічных тавараў і паслуг з Беларусі.