Аляксандр Лукашэнка пратэсціраваў Мінскую кальцавую перад ІІ Еўрапейскімі гульнямі

24 мая 2019

Работы па паляпшэнні інфраструктуры, транспартных артэрый і актыўнае добраўпарадкаванне - у прыярытэце! Такія акцэнты расставіў сёння Прэзідэнт для кіраўнікоў сталіцы, Мінскай вобласці і не толькі. Сваё бачанне і падыходы да развіцця тэрыторый Кіраўнік дзяржавы пазначыў падчас руху па Мінскай кальцавой. У адным патоку з іншымі аўтамабілямі рухаўся аўтобус, у якім разам з Кіраўніком дзяржавы ехалі чыноўнікі і журналісты. Стаўленне Прэзідэнта да навядзення парадку добра вядомае. Аляксандр Лукашэнка перажывае за кожны лапік зямлі, таму паездка беларускага лідара па МКАД - яшчэ раз заклік для ўсіх: у адзіночку краіну зрабіць ідэальнай немагчыма. Беларусь - наш агульны дом, і як разам яго добраўпарадкуем, так і будзем выглядаць не толькі ў сваіх вачах, але і ў вачах гасцей. Асабліва ў Год малой радзімы і напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў. Стварыць камфортныя ўмовы, прыгажосць, утульнасць зможам толькі разам. Далучыцца да работ па добраўпарадкаванні, занесці свой уклад у азеляненне Беларусі можа кожны. І ў гэтым пытанні, што завецца, няма меж для дасканаласці.

Першая кальцавая сёння - вялізны арганізм, у якім амаль пяцьдзясят аб'ектаў, і яны павінны неўзабаве быць гатовыя. Пакуль іх толькі 14. Хапае і даўгабудаў, якія альбо замарожаныя, альбо кінутыя, што для сталічнай магістралі - недазваляльная раскоша. Гэта грошы, прэстыж і парадак на зямлі. Бывае, што інвестары бяруць зямлю пад забудову і кідаюць праекты, зрываючы ўсе тэрміны. Тры гады - час, за які на вылучаным участку з'яўляецца аб'ект. Інакш - і гэта патрабаванне Прэзідэнта - самыя жорсткія санкцыі. Таксама да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў рыхтуюць не толькі дарогі, але і транспарт. Аляксандру Лукашэнку паказалі аўтапарк, які забяспечыць гасцей зручным і хуткім доступам да ўсіх спартыўных арэн і славутасцяў сталіцы. Падчас паездкі па МКАД Кіраўнік дзяржавы пазначаў моманты, якія кіраўнікі павінны ўзяць на кантроль.

Падчас паездкі не раз рабілі прыпынкі для таго, каб звярнуць увагу на кожную дэталь і недахоп. Але ў любым выпадку парадак будзе, калі кожны пастараецца зрабіць краіну больш прыдатнай для жыцця.